Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1838
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Косаўскі_палац

Косаўскі палац (таксама вядомы як палац Пуслоўскіх) — неагатычны палац у выглядзе абарончага замка. Маёнтак знаходзіцца недалёка ад урочышча Мерачоўшчына, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, нацыянальны герой Польшчы, Беларусі і ЗША.
Спецыяльная камісія ЮНЕСКА прызнала палац перспектыўным міжнародным турыстычным аб’ектам і выдаткавала на падрыхоўчыя працы па яго аднаўленні грант у 50 000 долараў

== Гісторыя ==

Мястэчка Косава вядома з 1494 года, калі вялікі князь літоўскі Аляксандр Ягелончык, аддаў гэтыя землі свайму падскарбію Івану Храптовічу. На працягу некалькіх стагоддзяў уладальнікамі Косава былі розныя знакамітыя сем’і — Храптовічы, Сангушкі, Флемінгі, Чартарыйскія, Сапегі. У 1821 годзе асабняк быў набыты Казімірам Пуслоўскім, які заснаваў у Косаве фабрыку дываноў, а ў яго ваколіцах пабудаваў або адрамантаваў каля 60 храмаў.
Менавіта Казімір у 1838 годзе пачаў будаўніцтва раскошнага палаца. Пасля асабняк перайшоў яго спадчынніку — сыну Вандаліну Пуслоўскаму, буйному прамыслоўцу і аматару мастацтваў, які працягнуў будаўніцтва палаца. Аўтар праекта — варшаўскі архітэктар Францішак Яшчалд, а ў другой палове стагоддзя рэканструкцыяй палаца займаўся Уладзіслаў Марконі.
Палац удала ўпісаны ў маляўнічы паркавы краявід. Узводзячы сваю рэзідэнцыю ў гэтым месцы, Пуслоўс

Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1838
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Косаўскі_палац
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings