Архітэктурны стыль : класіцызм
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палацава-паркавы_комплекс_Шырынаў_(Германавічы)

Палацава-паркавы комплекс Шырынаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў стылі класіцызм. Створаны ў канцы XVIII ст. (пасля 1782 г.) у вёсцы Германавічы (Шаркаўшчынскі раён) на правым беразе ракі Дзісна. Належала I. Зрыня-Шырыну, які набыў маёнтак у графа I. Гільзена.

== Архітэктура ==

Сядзіба мае рэгулярную планіроўку з геаметрычна правільнымі ўчасткамі пладовага саду, агароду і шэрагам прамавугольных ставоў. Да ракі спускаецца невялікі парк пейзажнага тыпу. У цэнтры кампазіцыі мураваная гаспода — прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з пакатым вальмавым дахам. Планіроўка анфіладная. У тарцах будынку знаходзяцца трохмаршавыя лесвіцы. Вось сіметрыі падкрэсленая на галоўным фасадзе атыкам, на дваровым — рызалітам з трохвугольным франтонам. Вуглы фланкіраваныя плоскімі рызалітамі, у якіх зробленыя ўваходы, аформленыя прысценнымі порцікамі. Сцены аздобленыя на першым паверсе рустоўкай, на другім — каланадай. Гаспадарчыя пабудовы знаходзяцца ў паўнёва-ўсходняй частцы сядзібы.

== Сучасны стан ==

У палацы Шырынаў зараз знаходзіцца музей культуры і побыту. Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Кулагин А. Н. Германовичская усадьба // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 4 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 4. — 712 с. — 50 000 экз. (руск.)

Архітэктурны стыль : класіцызм
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палацава-паркавы_комплекс_Шырынаў_(Германавічы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings