Шыфр : 212Г000554
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1820
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_ансамбль_Рудніцкіх_(Асада_Дзедзіна)

Сядзібна-паркавы ансамбль Рудніцкіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Створаны ў 1810—1820 гадах у в. Асада Дзедзіна (Мёрскі раён) па заказе дваранскага суддзі А. Рудніцкага, архітэктар Віткоўскі. Апошні ўладальнік Вішнявецкі.

== Архітэктура ==

Кампазіцыйны цэнтр комплексу — мураваная гаспода, перад якою быў разбіты пейзажны парк (захаваліся фрагменты). Гаспода — прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. У аздобе фасадаў выкарыстаныя пілястры, рустоўка, прафіляваныя карнізы. Планіроўка анфіладна-калідорная. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні. Гаспадарчыя пабудовы з каменю (1849 г.) размешчаны ва ўсходняй частцы сядзібы.
Гаспода выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак. Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 306

Шыфр : 212Г000554
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1820
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_ансамбль_Рудніцкіх_(Асада_Дзедзіна)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings