Шыфр : 113Г000061
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : першая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палац_Радзівілаў_(Паланечка)

Палац Радзівілаў — палацава-паркавы ансамбль размешчаны на левым беразе р. Змейка, прытоку р. Ушы, у в. Паланечка (Баранавіцкі раён). Помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва канца XVIII — 1-й паловы XIX стагоддзяў.

== Гісторыя ==
Землі маёнтку належалі ў 1428 г. Ульяне Гальшанскай, жонцы вялікага князя літоўскага Вітаўта, у 1567 годзе маёнтак уласнасць С. Глябовіча, затым — роду Дусяцкіх-Рудамінаў, а з канца XVII ст. да 1939 г. Паланечка была ва ўласнасці магнацкага роду Радзівілаў, лініі «графаў на Шыдлоўцы».
Першым гаспадаром яе стаў князь Мацей Радзівіл (1749—1800), кашталян віленскі, знакаміты паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч і гарачы патрыёт Вялікага Княства Літоўскага, павенчаны з Эльжбетай з заможнага роду Хадкевічаў. Затым Паланечкай валодалі сын Мацея — Канстанцін (1793—1869), якога апекавалі да паўналецця Хадкевічы і які быў стваральнікам існуючага палаца. Канстанцін Радзівіл быў таксама надзвычай адукаваным чалавекам, узначальваў антыпрыгонніцкае Патрыятычнае Таварыства на Беларусі, быў звязаны з дзекабрыстамі Расіі, шмат здзейсніў для развіцця беларускай культуры.

Вядома, што і пры Мацеі існаваў палац, але ампірны характар будынка сведчыць, што ён быў створаны ў першай палове XIX стагоддзя. Сын Канстанціна Мацей Юзаф Радзівіл (1842—1927) не жыў у Паланечцы, а ў Загжэ каля Варшавы, куды адвёз усе каштоўнасці палаца. На працягу некалькіх гадоў палац пуставаў да таго часу, калі ў ім пасяліўся сын Мацея Альберт Станіслаў Радзівіл (1858—1927), які нічога не змяняючы ў архітэктуры, аднавіў палац. У 1917 годзе палац моцна пацярпеў у час ваенных дзеянняў, пасля чаго не аднаўляўся. Альберт Станіслаў Радзівіл выехаў у Амерыку, перапісаўшы сядзібу плямянніку Уладзіславу Радзівілу (1909 г.н.), павенчанаму з князёўнай Ганнай Марыяй Чартарыйскай. Яны былі апошнімі гаспадарамі Паланечкі. Пацярпеў палацава-паркавы ансамбль і ў 1943 годзе. Пасля вайны будынак быў адноўлены і прыстасаван

Шыфр : 113Г000061
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : першая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палац_Радзівілаў_(Паланечка)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings