Пастаўскі палацава-паркавы комплекс — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму ў г. Паставы Віцебскай вобласці створаны ў канцы XVIII — 1-й палове XIX стагоддзя на паўднёвай ускраіне горада, на левым беразе р. Мядзелка. Комплекс, які ўключае палац і парк, пабудаваны на месцы сядзібы ў 1-й палове XVII стагоддзя.
== Архітэктура і гісторыя ==
Першапачатковая сядзіба складалася з жылых і гаспадарчых пабудоў (5 драўляных жылых дамоў, кухня, 5 свірнаў, 3 стайні, вазоўня, склеп і інш.), якія ўтваралі прамавугольны ў плане двор, абнесены астрогам з 2 брамамі. Галоўны жылы дом — 1-павярховы будынак складанай канфігурацыі з 2 алькежамі і 2 ганкамі, завершаны гонтавым дахам. Астатнія дамы — традыцыйнае 2- і 3-камернае жыллё. Асобнае падвор’е ўтваралі 3-камерны жылы дом для прыслугі, сыраварня, склеп і абора, на гумнішчы — стадола, асець, адрына, абарогі. Пры сядзібе быў бровар.
Будаўніцтва мураванага палацавага комплексу распачата на месцы сядзібы па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза ў 1760-я г. (верагодна, паводле праекта архітэктара Дж. Сака). У 1770-я гады спынена (пабудаваны 2 бакавыя флігелі і падмурак палаца). У 1-й палове XIX стагоддзя на паўднёвым беразе возера пабудаваны П-падобны ў плане 1-павярховы мураваны палац. Цэнтральныя часткі паўднёвых і ўсходніх крылаў вылучаны больш высокімі аб’ёмамі з мезанінамі. Усе часткі палаца накрыты пакатымі 2-схільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Сіметрычны ўсходні фасад мае па баках глыбокія рызаліты і аздоблены пілястрамі, плоскі рызаліт у цэнтры з вялікай тэрасай перад ім. У 1830-я гады да паўночнага фасада прыбудаваны 6-калонны дарычны порцік з манументальнай лесвіцай; у паўночным крыле — капліца, аздобленая лепкай і размалёўкай у тэхніцы грызайль.
У 1941—1944 гады ў палацы размяшчалася нямецк