Шыфр : 112Г000681
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1787
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Троіцкая_царква_(Гарадная)

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
Знаходзіцца ў заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва, перабудавана ў 1930-я гг.

Гістарычныя фотаздымкі

== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм (зруб з «з астаткам») падоўжна-восевай кампазіцыі: 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца (дабудавана ў 1930-я гг.), кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Аднолькавыя па вышыні зрубы апяразаны агульным карнізам простага профілю, што стварае ўражанне адзінага суцэльнага зруба. Гэтаму садзейнічае агульны высокі вальмавы дах над асноўным аб’ёмам і апсідай, які па краях завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца кампаноўкай аб’ёмаў, маляўнічым сілуэтам разнастайных гонтавых пакрыццяў, увядзеннем у яго лаканічных пластычных дамінант — цыбулепадобных галовак.

== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры малітоўная зала і апсіда аб’яднаны шырокім прамавугольным прасветам і размежаваны драўляным разным іканастасам, перакрыты 8-граннымі шатровымі скляпеннямі. У 1-м ярусе званіцы створана хоры. Абразы 17 — 18 ст.: «Святы Мікалай Цудатворац», «Маці Божая», «Спас Пантакратар», «Маці Бажая Чанстахоўская».

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 112Г000681
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1787
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Троіцкая_царква_(Гарадная)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings