Шыфр : 512Г000433
Датаванне : XIX - XX стагоддзi
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Батанічны_сад_Беларускай_сельскагаспадарчай_акадэміі

Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі — батанічны сад у г. Горкі Магілёўскай вобл. Плошча батанічнага сада складае каля 25 га. Дэндралагічны парк, які займае плошчу 14,5 га, мае статус батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

== Гісторыя ==
Дэндрарый у рэгулярным стылі спраектаваны ў 1840 г. італьянскім архітэктарам інстытута Анжэла Кампіёні. Батанічны сад ствараўся паступова з 1847 пры Горы-Горацкай земляробчай школе (з 1848 — інстытуце). Пасля закрыцця інстытута ў 1863 сад занядбаны. Аднаўленне пачалося ў 1920 годзе з аднаўленнем Горы-Горацкага земляробчага інстытута (1919). У садзе было каля 300 відаў дрэўных раслін. У аддзеле сістэматыкі амаль 400 відаў травяністых раслін.

У Вялікую Айчынную вайну большая частка калекцыі загінула. Аднаўляецца з 1950 года. Рэстаўрыраваны аддзел сістэматыкі травяністых раслін (450 відаў). Створаны новыя батанічныя экспазіцыі. База для падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі, правядзення навуковых даследаванняў і культурна-асветнай работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды.
У 1963 годзе дэндрарый быў абвешчаны батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
У 2009 годзе батанічны сад акадэміі ўключаны ў Савет батанічных садоў Беларусі і Расіі.

== Калекцыя ==

Калекцыя батанічнага саду і дэндрарыя налічваецца 3335 таксонаў раслін якія належаць да 840 родаў, 1476 відаў і 1019 сартоў. З іх 267 хваёвых таксонаў і 293 ліставых. Прадстаўленыя ў садзе драўнінна-хмызняковыя расліны адносяцца да 42 сямействаў і 93 родаў.
Калекцыя цюльпанаў Батанічнага саду налічвае 180 сартоў, нарцысаў — 27 сартоў, гіяцынтаў — 19 сартоў, лілей — 115 сартоў, крокусаў — 9 сартоў, гладыёлусаў — 40 сартоў, руж — 88 сартоў.
Экспазіцыя аднагадовых і двухгадовых кветкавых раслін прадстаўлена 37 сямействамі, 37 родамі, 60 відамі, 235 сартамі, шматгадовых травяністых раслін — 415 відамі з 45 ся

Шыфр : 512Г000433
Датаванне : XIX - XX стагоддзi
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Батанічны_сад_Беларускай_сельскагаспадарчай_акадэміі
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты