Тып : парк
Шыфр : 610Г000466
Датаванне : ХVI–XIХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Марысін_парк

Новы (Марысін) парк размешчаны ў левабярэжнай частцы Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу. У кампазіцыйных вырашэннях ландшафтаў парку адбіўся ўплыў натуралізму (намеры асобных паркавых груп павялічыліся па меры аддалення ад замку).

Новы парк мае форму прамавугольніка, абмежаванага з боку поля аднарадковай пасадкай таполі канадскай позняй. Яго кампазіцыя парку найбольш поўна адлюстроўвае асаблівасці рамантычнага парка з яго павышанай эмацыянальнасцю, самотнасцю і цішынёй. Стварэнне гэтага паркавага ансамбля звязана з легендай і аб трагічным лёсе князёўны Марыі, што знайшло адлюстраванне ў пэўных паркавых сімвалах: крынічка «Слёзы Марыі», бронзавая скульптурная група «Георгій Перамаганосец кап’ём паражае змея», вада ў якой цякла з раны змея (скульптура вывезена фашыстамі ў гады Айчыннай вайны), эпітафіі і надпісы на камянях. У найбольш балоцістай частцы парку за Лебядзіным лугам сфарміравана круглая сажалка з Востравам кахання..
Ландшафтная планіроўка Новага парку пераклікаецца з планіроўкай Азярыны: па меры аддалення ад замка памер паркавых груп паступова павялічваецца, асобныя курціны пераходзяць у гаі і буйныя зялёныя масівы, а на ўсходняй ускраіне — у так званы Рускі лес з мясцовых ліставых парод з рэдкімі экзотамі. Усе кампазіцыйныя элементы Марысінага парку звязвае кальцавая дарога. Да Рускага лесу вядуць дубовая і ясеневая алеі, ад круглай сажалкі — вярбовая і ліпавая алеі.
У 1898 на ўзвышшы Крыжовай або Цэнтральнай паляны Новага парку ўстаноўлены астранамічны абеліск, ад якога ў радыяльных напрамках былі пракладзены дзве ліпавыя і кляновая алеі. Паўднёвы ўваход у Марысін парк захаваўся амаль у першапачатковы

Тып : парк
Шыфр : 610Г000466
Датаванне : ХVI–XIХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Марысін_парк
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings