Тып : парк
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Рдултоўскіх_(Верхняе_Чэрніхава)

Сядзіба Рдултоўскіх — колішняя сядзіба ў в. Верхняе Чэрніхава Баранавіцкага раёна. Старадаўні двор.
Рашэннем Баранавіцкага райвыканкама ад 28 сакавіка 1994 года № 99 створаны батанічны помнік прыроды мясцовага значэння «парк Верхня-Чэрніхаўскі», пераўтвораны 21 снежня 2010 года. Займае плошчу 6,5 га.

== Парк ==
Палац не захаваўся, захаваўся толькі парк, які быў закладзены ў другой палове XIX ст. Спалучаў невялікую пейзажную частку, пладовы сад, гаспадарчы двор і сажалкі за межамі паркавай зоны. Вылучаецца кампактнасцю і дакладнай агульнай арганізацыяй паркавай прасторы. Паводле даследавання А. Т. Федарука, парк належыць да тыпу пейзажных перыяду эклектыкі. Цэнтрам кампазіцыі быў палац, размешчаны ў глыбіні парку. На самым высокім месцы над схілам узвышша знаходзіцца партэрны ўчастак, які мае выгляд адкрытай пляцоўкі дыяметрам да 60 м. За палацам размяшчалася пейзажная частка парку, моцна зарослая кустамі. З рэдкіх раслін тут растуць ліпа амерыканская, лістоўніца еўрапейская. На жаль, у 1980 г. тут знік адзін з лепшых у Беларусі экзэмпляраў вяза голага Кампердоўна. Усяго ў парку налічваецца каля 25 відаў дрэў. Цэнтральная традыцыйная алея адсутнічае, па перыметры парк абкружаюць ліпавая і каштанавая алеі разам з валам і каналам, абсаджанымі карагачом.
Каля палаца стаяла невялікая цагляная вежа, а пры ўездзе ў сядзібу існавала мураваная каплічка.

=== Біяразнастайнасць ===
З паўднёвага боку парку знаходзіцца вялікі пладовы сад, уздоўж якога з двух бакоў размяшчаецца аднарадная ліпавая алея. Перад домам захаваліся каштаны і зараслі спірэі. З усходняга боку знаходзіцца партэрны ўчастак у выглядзе адкрытай пляцоўкі дыяметрам каля 60 м, з якой адкрываецца від на наваколлі парку. Парк атачаюць каштанавая і ліпавая алеі. Алеі па перыметры акружаны валам і абсаджаны спірэяй дубраўкалістай і акацыяй дрэвападобнай. Белая акацыя, лісто

Тып : парк
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Рдултоўскіх_(Верхняе_Чэрніхава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты