Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000153
Датаванне : 1932 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Парк_Чалюскінцаў

Парк Чалюскінцаў — парк культуры і адпачынку ў Мінску, створаны на месцы леса Ваньковіча, названы ў гонар чалюскінцаў. Плошча парку складае 78 гектараў, частку яго займаюць атракцыёны. Побач з ім знаходзяцца Дзіцячая чыгунка, Батанічны сад, станцыя метро Парк Чалюскінцаў.

== Гісторыя ==
Раней на месцы парку размяшчаўся лясны масіў, які называлі «Камароўскі лес», ці Лес Ваньковіча, таму першапачаткова планавалася назва «Камароўскі парк». Парк быў перайменаваны ў 1934 годзе ў Парк Чалюскінцаў у гонар удзельнікаў савецкай экспедыцыі на параходзе «Чалюскін», якая скончылася затапленнем судна і эвакуацыяй.

=== Месца масавых рэпрэсій ===
Паводле кнігі ўспамінаў беларускага пісьменніка Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ» у Камароўскім лесе адбываліся расстрэлы зняволеных Мінскай турмы НКУС.
Тэрыторыя сённяшняга парку перад Другой сусветнай вайной знаходзілася па-за межамі Мінску. У гэтай мясцовасці з канца 1920-х гг. знаходзілася закрытая тэрыторыя, якая выкарыстоўвалася АДПУ. З таго часу і да прыходу нямецкіх войскаў летам 1941 г. там адбываліся пакаранні смерцю і пахаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Паводле меркавання гісторыкаў большая частка расстраляных тут людзей была пакарана смерцю да стварэння месца расстрэлаў у Курапатах пад канец 1920-х і ў пачатку 1930-х гг. Дакладная лічба ахвяр палітычнага пераследу, якія пахаваныя тут, невядомая, мяркуецца, што яна складае некалькі тысяч. У непасрэднай блізкасці ад закрытай тэрыторыі паміж 1928 і 1933 гг. быў створаны Парк Чалюскінцаў, які выкарыстоўваўся як месца адпачынку. Пасля Другой сусветнай вайны закрытая тэрыторыя далучаная да парку адпачынку.

=== Другая сусветная вайна ===
У час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі сённяшняга парку знаходзіўся лагер ваеннапалонных, створаны Вермахтам, у якім памерлі тысячы чырвонаармейцаў. Іх целы былі закапаны ў ананімных брацкіх магілах.

=== Пасляваенны час ===
Пасля вызвалення Мінска ў 1944 г. тэрыторыя лагера была далучана да Парку Чалюскінцаў. Парэшткі забітых падчас ваенных гадоў людзей былі перанесены ў брацкую магілу, якая знаходзіцца паблізу брацкіх магілаў, створаных НКУС. У 1955 г. у гонар загінулых чырвонаармейцаў створаны мемарыял, магілы абкладзеныя камянямі.
У 1990 годзе па ініцыятыве Беларускага Народнага Фронту, Мартыралогу Беларусі і пісьменніка Васіля Хомчанкі была пабудавана невялікая капліца ахвярам АДПУ/НКУ

Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000153
Датаванне : 1932 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Парк_Чалюскінцаў
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты