Тып : парк
Шыфр : 113Г000729
Датаванне : другая палова XVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Туганавіцкі_парк

Туганавіцкі парк — палаца-паркавы ансамбль размяшчаўся на р. Сэрвач, за кіламетр ад вёскі Карчова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
У краязнаўчай літаратуры часта сцвярджаецца, што назва паселішча паходзіць ад татарскага імя Туган, такую этымалогію звычайна падмацоўваюць згаданымі ў дакументах 1566 і 1570 гадоў урочышчамі Ардынка (Ардынцоўшчына), Татараўшчына і «гаем альховым за татарамі» ў ваколіцах Туганавіч. Аднак пэўны Туган з крыніц бліжэй не вядомы. Першымі вядомымі ўладальнікамі Туганавіч был паны Івашка і Юшка Гойцавічы, згадкі пра дзейнасць якіх вядомы да 1450-1460-х гадоў.
Згадваецца з часоў вял.кн. Казіміра Ягелончыка, 10 чэрвеня 1471 года маршалак гаспадарскі Мікалай Няміравіч у тэстаменце запісаў сяло Туганава сваёй жонцы Альжбеце, а пасля яе смерці — касцёлу ў Ішкалдзі пад юрысдыкцыю віленскага біскупа.
Пры вял.кн. Жыгімонце Старым Туганавіцкі двор пераходзіць ва ўласнасць Масальскім, якія ўзялі сабе па маёнтку прыдомак Туганоўскія, пад ім і згадваюцца ў 1510 годзе.
У 17 ст. маёнтак Туганавічы пераходзіў да розных гаспадароў: Данэйкаў, Нарніцкіх, Касцянецкіх, Туганоўскіх, Трызнаў, Азарычаў.
Напачатку 18 ст. Адам і Юзэф Туганоўскія прадаюць маёнтак свайму сваяку Станіславу, потым сядзіба пераходзіць да яго сына Казіміра, які прадае вялікую частку Туганавіч Ігнату Вішнеўскаму. У сярэдзіне 18 ст. двор стаў уласнасцю роду Верашчакаў, якія паходзілі з Кобрынскай зямлі. Каля 1840 г. старэйшая дачка Юзафа Верашчакі Сафія (пляменніца Марылі) выйшла замуж за Канстанцыя Туганоўскага і сядзіба зноў апынулася ва ўласнасці старадаўняга роду Туганоўскіх.
З Туганавічамі звязаныя асобныя падзеі нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў, на патрэбы якога М. Верашчака прадала частку маёнтка. Уладальнік маёнтку Канстанцый Туганоўскі падтрымліваў цесныя сувязі з Кастусём Каліноўскім, дапамагаў яму ў рэв

Тып : парк
Шыфр : 113Г000729
Датаванне : другая палова XVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Туганавіцкі_парк
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты