Тып : парк
Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000152
Датаванне : 1949–1950 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Парк_імя_Янкі_Купалы

Парк Янкі Купалы (ранейшая назва — Піянерскі парк) — парк культуры і адпачынку ў цэнтры Мінска недалёка ад Плошчы Перамогі. Размешчаны каля перасячэнняў вуліц Янкі Купалы і праспекта Незалежнасці, на правым беразе Свіслачы.Заснаваны ў 1950 годзе Названы ў гонар беларускага паэта Янкі Купалы. Архітэктар праекта І. Рудэнка.

== Гісторыя парка ==

=== Заснаванне парка ===

Закладзены пасля Вялікай Айчыннай вайны як парк імя 30-годдзя БССР. Да гэтага на гэтым месцы стаялі адна-двухпавярховыя хаты. Асноўная частка парка была заснавана ў 1950 годзе. Галоўная алея парка размешчана па дыяганалі ад пр. Незалежнасці (у той час — пр. Сталіна), дзе знаходзіцца галоўны ўваход у парк, да выгібу Свіслачы. На скрыжаванні галоўнай і цэнтральнай алей, у цэнтры парка размяшчаўся фантан.
У 1959 г. на тэрыторыі парку пабудавалі літаратурны музей Я. Купалы. Музей пабудаваны на месцы, дзе раней быў дом, у якім жыў паэт у 1927—1941 гг.. Сам дом згарэў на пяты дзень Вялікай Айчыннай вайны, а шматлікія рукапісы і архіў Янкі Купалы загінулі. Сёння ў музеі — больш за 36 тысяч адзінак захавання (гэта рукапісы паэта, прыжыццёвыя выданні, кнігі з аўтографамі, фотаздымкі, дакументы, прадметы культуры і побыту, звязаныя з жыццём і дзейнасцю паэта). З 1962 г. — парк імя Янкі Купалы.

=== Перапланіроўка ў 1970-х ===

Першапачаткова, у пачатку галоўнай алеі быў усталяваны помнік С. І. Грыцаўцу (дэмантаваны), але пазней, у 1972 г., да 90-годдзя з дня нараджэння паэта, усталявалі — помнік Я. Купалу (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Быў перабудаваны і фантан, скульптурная кампазіцыя якога адлюстроўвае адзін з момантаў старажытнага народнага свята — «Купалле», пусканне вянкоў у ваду, за чаго так і называецца «Вянок».
7 сакавіка 2018 года ў парку ў рамках мерапрыемстваў да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі быў усталяваны памятны знак у гонар братоў Антона і Івана Луцкевічаў. Памятны знак размешчаны на месцы дамоў Зо

Тып : парк
Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000152
Датаванне : 1949–1950 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Парк_імя_Янкі_Купалы
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты