Замкавы парк — пейзажны парк, размешчаны навокал Мірскага замка. Існаванне парку адбывалася амаль адначасова з пабудовай замка, пасля таго, як замак згубіў сваю абарончую функцыі і пераўтварыўся ў палацавую рэзіденцыю.
== Італьянскі сад ==
Італьянскі сад быў закладзены ў 17 ст. на поўдзень за замкавымі валамі як рэгулярны парк італьянскага тыпу з сістэмай алей і баскетаў, аранжарэямі і вадаёмамі. Сад — адзін з найстарых рэгулярных паркаў Беларусі. Інвентара парку часу рэнесансу не выяўлена. Лічыцца, што парк быў плошчай каля 4,2 га, у плане меў прамавугольнік з сістэмай баскетаў, аформленых ліпай.
Першае вядомае згадванне парку прыводзіцца ў Інвентары, складзеным 14 жніўня 1660 года. Па дадзеных Інвентара, у 1654 годзе казацкія атрады Івана Залатарэнкі і маскоўскага ваяводы Трубяцкога занялі Мір, разрабавалі замак, спалілі фальварак і італьянскі сад. У Інвентары за 1686 год згадваюцца толькі мірскія сажалкі (ставы) агульнай колькасцю ў 8: «стаў пад фальваркам», «стаў пад замкам», «стаў пад мястом». Чацвёрты стаў размяшчаўся каля млына, называнага «мураванага», пяты стаў — «пад звярынцам». Спустошаны «італьянскі» сад, на месцы якога мелася шмат ляшчыны, згадваецца ў чарговым Інвентары за 1688 год, а спустошаны італьянскі сад згадаецца у чарговым Інвентары за 1688 год. Сад быў абгароджаны тынам, а з боку поля — жэрдкамі. У 1692 годзе садоўнікам працаваў Пятроўскі, якому ў год плацілі 350 злотых, а калі пабудавалі хату, плату паменшылі да 80 злотых і ўвялі даплату жытам, пшаніцай, гарохам, ячменем, аўсом, «вепруком», соллю, маслам і сырамі.
Лічыцца, што адраджэнне парку вялося прыкладна адначасова з аднаўленнем разбуранага замка. Тым не менш у дзённіку стольніка Пятра Талстога, які наведаў Мір у 1697 годзе, звесткі пра парк не прыводзяцца; у дзённіку згадваецца толькі «звярынец — хваёвы гай абгароджаны».
Італьянскі сад паказваецца ў Інвентары за 1720 год. Паводле Інвентара за 1722 год, ён быў «абгароджаны ад варо