Шыфр : 412Г000610
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : канец ХVІІІ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Шчучынскі_палац

Палац князёў Друцкіх-Любецкіх — помнік архітэктуры неакласіцызму ў Шчучыне. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння. Палац знаходзіцца ў паўночнай частцы горада, на месцы былога панскага маёнтка, тэрыторыя якога пасля Вялікай Айчыннай вайны была аддадзена пад ваенны гарадок і даволі шчыльна забудавана.

== Гісторыя ==
Першы палац пабудаваны ў 2-й палове XVIII стагоддзя паводле праекта архітэктара дэ Фленерса на паўночнай ускраіне Шчучына, у парку рэгулярнай планіроўкі (садавод С. Юндзіл). Належаў падскарбію літоўскаму Шчуку, з пачатку XIX стагоддзя быў уладаннем князёў Друцкіх-Любецкіх.
Палац спраектаваны ў 1892—1895 гадах па замове князя Уладзіслава Друцкага-Любецкага(польск.) бел. (1864—1913) віленскім архітэктарам Тадэвушам Раствароўскім (1860—1928) і быў мала звязаны з папярэднім палацава-паркавым комплексам XVIII стагоддзя. З-за хваробы князя будаўніцтва ішло вельмі марудна. Пасля яго смерці ў 1913 годзе сям’я была не гатова працягваць будаўніцтва і аддзелку інтэр’ераў. Напрыклад, да пачатку Першай сусветнай вайны так і не былі зроблены балконныя агароджы. Падчас вайны палац у Шчучыне амаль не пацярпеў.
Каля 1921 года з вайсковай службы ў палац вяртаецца апошні ўладальнік Шчучына князь Ян Уладзіслававіч Друцкі-Любецкі (1898—1990), аднак у пасляваеннай разрусе 1921—1925 гадоў будаўніцтва і аздабленне не было зроблена.
У будынку ў савецкі час размяшчалася адміністрацыйная ўстанова. Помнік знаходзіўся ў адносна здавальняючым стане, захаванне яго фасадных дэталей давала магчымасць у адносна кароткі час яго аднавіць. У пачатку ХХІ ст. вяліся рэстаўрацыйныя работы, і ў верасні 2015 г. палац, абсталяваны пад цэнтр дзіцячай творчасці і краязнаўчы музей, быў адчынены для наведвальнікаў.

== Архітэктура ==

Палац уяўляе сабой мураваную двухпавярховую рэзідэнцыю ў стылі пецярбургскага неакласіцызму канца XIX стагоддзя, з асобнымі элементамі эклектызму.
Двухпавярховы мураваны палац стаіць на высокім цокалі. Прамавугольны ў плане будынак мае сіметрычную кампазіцыю. З агульнага аб’ёму лёгка вычляняюцца з боку галоўнага фасада тры ўзаемазвязаныя аб’ёмы. Цэнтральны аб’ём, адсунуты злёгку ўнутр, утвараючы такім чынам мансарду, вырашаную ў выглядзе лоджыі з дзвюма іанічнымі калонамі, па баках — двухпавярховыя аб’ёмы, раскрапаваныя пілястрамі. Дах плоскі, накрыты бляхай. Фасады па перыметры завершаныя развітым карнізам, які ўпрыгожвала моцна прафіляваная ляпніна, і парапетам з атыкам у цэнтры. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены сандрыкамі, да ўваходу вядзе шырокая лесвіца.
Планіроўка палаца калідорная, мае нерэгулярны характар. Жылыя памяшканні ў асноўным групаваліся ўздоўж галоўнага фасада і двух бакавых, а з паркавага фасада размяшчаліся парадныя памяшканні.

== Інтэр’ер ==
Інтэр’ер аздоблены ў класіцыстычнай манеры. Мэбля належала да ранніх стыляў. Сцены ўпрыг

Шыфр : 412Г000610
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : канец ХVІІІ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Шчучынскі_палац
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты